БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайсковыя лётчыкі «вызвалялі захоплены аэрадром»

26.03.2016 / 20:01

Лётна-тактычныя вучэнні з баявымі стрэльбамі правялі лётчыкі 50-й змяшанай авіяцыйнай базы, дыслакаванай пад Мінскам.

Паводле інфармацыі праграмы «Нашы навіны» тэлеканала АНТ, знаходзячыся ў кантакце паміж сабой, экіпажы адпрацоўвалі ўзаемадзеянне з сіламі спецыяльных аперацый, якiя выконваюць баявыя задачы на зямлі. Мэта - вызваленне захопленага праціўнікам вайсковага аэрадрома.

Яшчэ адной задачай вучэнняў было хутка і бяспечна даставіць груз у пункт прызначэння. Вайсковыя лётчыкі на Ан-26 і Іл-76 адпрацавалі дэсантаванне парашутным спосабам і прызямленне ў складаных умовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула