БЕЛ Ł РУС

27 сакавіка — кінапаказ легендарнага «Бэн Гура» ў беларускай агучцы

26.03.2016 / 20:17

+ відэатрэйлер

Клуб Imaguru (вул.Фабрыцыуса, 4). 17.00. Уваход бясплатны.

Ініцыятыва па перакладзе фільмаў Kinakong.by запрашае 27 сакавіка паглядзець самы тытуляваны фільм у гісторыі Галівуду ў беларускай агучцы. 

Ініцыятары паказу нагадваюць, што легендарны «Бэн Гур» у свой час заваяваў рэкордныя 11 Оскараў, і нікому дагэтуль не ўдалося пераўзысьці гэтае дасягненьне.

Першае стагодзьдзе нашай эры. Рымская Імпэрыя акупавала Юдэю. Рымлянін Мэсала, які правёў дзяцінства ў Ерусаліме, вяртаецца ў горад у якасьці трыбуна. Рым паставіў перад ім нялёгкую задачу супакоіць непакорны заваяваны народ. Мэсала спадзяецца на дапамогу сябра дзяцінства — юдэйскага князя Юды Бэн Гура. Але гэтая сытуацыя ставіць былых сяброў па розныя бакі… 

Кіраўніком ініцыятывы Kinakong.by зьяўляецца былы палітвязень Андрэй Кім. Кінапаказ адбудзецца 27 сакавіка, а 17.00 у Imaguru, па вуліцы Фабрыцыюса, 4. Уваход бясплатны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула