Сірыйскія войскі вызвалілі ад «Ісламскай дзяржавы» старажытную Пальміру
Падраздзяленні сірыйскага войска цалкам вызвалілі старажытны горад Пальміру, паведамляюць сірыйскія ваенныя.
«Пасля цяжкіх баёў на працягу ўсёй ночы армія ўзяла Пальміру пад свой поўны кантроль — уключаючы старажытную частку і сучасныя жылыя раёны горада», — цытуе сваю крыніцу агенцтва Франс-прэс.
Агенцтва Рэйтэр спасылаецца на сірыйскія СМІ і назіральнікаў, расійскае агенцтва ТАСС перадае, што тую ж інфармацыю паведамляе мясцовы сірыйскі тэлеканал «Аль-Маядын».
З вечара суботы па ўсім горадзе была чуваць масіраваная стральба, над некалькімі раёнамі ўздымалася чорны дым.
Сірыйскі цэнтр маніторынгу за правамі чалавека, які базуецца ў Вялікабрытаніі, пацвердзіў, што Пальміра перайшла пад кантроль сірыйскіх вайскоўцаў, але на ўсходзе горада яшчэ працягваюцца баі.
Паводле Бібліі, Пальміра была заснавана царом Саламонам у аазісе пасярод пустыні паміж Дамаскам і ракой Еўфрат.