Фота дня: 500 тысяч чалавек на канцэрце Rolling Stones у Гаване
Легендарная брытанская група Rolling Stones дала бясплатны канцэрт у сталіцы Кубы Гаване. У спартыўным комплексе Ciudad Deportiva па розных ацэнках сабралася ад 200 да 500 тысяч чалавек. «Я ведаю, што калісьці тут было складана пачуць нашы песні. Я думаю, што часы нарэшце мяняюцца», — сказаў са сцэны Мік Джагер.