БЕЛ Ł РУС

Некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у мітынгу ў Кішынёве за аб’яднанне Малдовы і Румыніі

27.03.2016 / 16:07

nn.by

Паводле звестак арганізатараў на акцыю выйшла да 50 тысяч чалавек. Паліцыя Малдовы называе лічбу каля 6-7 тысяч.

27 сакавіка 1918 Сфатул Цэрый (орган дзяржаўнай улады) прагаласаваў за далучэнне Бесарабіі да Румыніі. У 1940 годзе гэтая тэрыторыя адыдзе да Савецкага Саюза.

Удзельнікі маршу скандавалі: «Аб'яднанне з Румыніяй», «Бесарабія — румынская зямля», «Хочам аб'яднання цяпер» і «Вялікая Румынія - са старымі межамі». Мітынгоўцы таксама выказалі задавальненне установай рэпрэзентатыўнага органа «Сфатул Цэрый-2», задачай якога з'яўляецца аб'яднанне Малдовы з Румыніяй да сакавіка 2018 года.

Таксама варта адзначыць, што сёння ў Кішынёва было расклеяна дастаткова шмат антыўніянісцкіх улётак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула