БЕЛ Ł РУС

Экс-міністр фінансаў Расіі падтрымаў Лукашэнку ў пытанні павышэння пенсійнага ўзросту

28.03.2016 / 12:16

Былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын ухваліў рашэнне беларускіх уладаў аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Пра гэта экс-кіраўнік Мінфіна РФ напісаў у сваім твітары.

«Бацька павышае пенсійны ўзрост. Своечасова і рацыянальна», — напісаў Аляксей Кудрын.

Нагадаем, на нарадзе ў кіраўніка Беларусі 25 сакавіка было агучана, што пенсійны ўзрост ўсё ж падымуць. Самым прымальным варыянтам павышэння пенсійнага ўзросту было названа паступовае павышэнне, з крокам па паўгода пачынаючы з 1 студзеня 2017 года, пенсійнага ўзросту, жанчынам — да 58, мужчынам — да 63 гадоў. Павышэнне пенсійнага ўзросту таксама закране і вайскоўцаў, і дзяржслужачых.

Чакаецца, што дакумент аб удасканаленні пенсійнай сістэмы Лукашэнка падпіша ўжо на гэтым тыдні.

Цяпер пенсійны ўзрост у Беларусі ўстаноўлены на ўзроўні 55 гадоў для жанчын і 60 гадоў — для мужчын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула