БЕЛ Ł РУС

Баевікі ІД у Вялікую пятніцу ўкрыжавалі выкрадзенага ў Емене каталіцкага святара

29.03.2016 / 11:08

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ў Вялікую пятніцу, 25 сакавіка, укрыжавалі выкрадзенага раней у сталіцы Емена Аден каталіцкага святара, грамадзяніна Індыі Тома Ажаналіла.

4 сакавіка баевікамі быў здзейснены напад на прытулак сясцёр маці Тэрэзы ў Аден, падчас якога былі забітыя чатыры манашкі і 12 супрацоўнікаў гэтай установы. Член ордэна салезіянцаў Дона Боска Том Ажаналіл быў выкрадзены. Бандыты адразу заявілі, што збіраюцца яго крыжаваць у Вялікую пятніцу, аднак да апошняга моманту лёс святара заставаўся невядомым. Індыйскі ўрад рабіў па дыпламатычных каналах усе магчымыя намаганні, каб дамагчыся вызвалення айца Тома, але яны былі безвыніковымі, і баевікі прывялі ў выкананне сваю ж задуму.

У мінулыя выхадныя прадстаўнікі Каталіцкай царквы пацвердзілі факт пакарання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула