БЕЛ Ł РУС

«Океан Ельзи» прыедзе ў Мінск у рамках сусветнага туру

30.03.2016 / 10:35

Стала вядома дата канцэрту ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» ў Мінску. 10 снежня музыкі выступяць на сцэне «Мінск-арэны» ў рамках сусветнага туру, які стартуе гэтай вясной.

Вядома, што ў туры значацца больш за 20 краін.

Квіткі з'явяцца ў продажы ўжо 4 красавіка. У гэты ж час стануць вядомыя падрабязнасці.

Апошні раз калектыў выступаў у Мінску ў лістападзе 2014 года. Тады на пляцоўцы «Мінск-Арэны» быў аншлаг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула