БЕЛ Ł РУС

Згоншчыка самалёта Egyptair арыштавалі на восем сутак

30.03.2016 / 11:35

Petros Karadjias / AP

Егіпцянін, які сагнаў лайнер кампаніі EgyptAir, арыштаваны на восем сутак. Пра гэта паведамляюць у сераду, 30 сакавіка, кіпрскія агенцтва навінаў (ΚΥΠΕ).

Адпаведнае рашэнне прыняў акруговы суд Ларнакі. Саіфу аль-Дзіну Мустафе (Seif El Din Mustafaпрад'яўленае абвінавачванне ў пірацтве, незаконным захоўванні выбуховых рэчываў, выкраданні людзей і незаконным абмежаванні іх свабоды перамяшчэння, а таксама тэрарызме.

Падчас расследавання выявілася, што ўгоншчык Саіф аль-Дзін Мустафа — неаднаразова судзімы грамадзянін Егіпта. Яго пояс смяротніка быў фальшывым. Угоншчык змайстраваў яго з чахлоў ад мабільных тэлефонаў ужо падчас палёту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула