БЕЛ Ł РУС

Частку цела невядомага мужчыны знайшлі ў Бярэзіне

31.03.2016 / 13:41

Частка цела невядомага мужчыны знойдзена ў рацэ Бярэзіне на вуліцы Кірава ў Бабруйску, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама

Частка цела чалавека была знойдзена 26 сакавіка. За гэты перыяд удалося ўсталяваць яго пол — мужчына. Зараз вядзецца праца па высвятленні асобы.

Міліцыя просіць грамадзян, чые блізкія адсутнічаюць па месцы жыхарства па невядомых прычынах з 1 сакавіка, паведаміць пра гэта па тэлефонах: (+375 29) 331-17-70; (+375 33) 319-08-59; (+375 29) 674-82-51; (+375 29) 745-71-15 або 102.-

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула