БЕЛ Ł РУС

Instagram павялічыць працягласць відэаролікаў

31.03.2016 / 21:27

Nashaniva.com

Сацыяльная сетка Instagram плануе павялічыць працягласць відэаролікаў да хвіліны, паведамляецца ў блогу кампаніі.

Па словах распрацоўшчыкаў, час, які карыстальнікі ў сярэднім трацяць на прагляд відэа ў Instagram, за апошнія паўгода вырас на 40%. Больш доўгія ролікі дазволяць распавядаць гісторыі іншага фармату.

Акрамя таго, карыстальнікі iOS змогуць склейваць некалькі ролікаў у адзін, адзначылі ў кампаніі.

Загрузка відэа з'явілася ў Instagram ў чэрвені 2013 года. З тых часоў ліміт у 15 секунд не мяняўся.

Нагадаем, днямі Instagram змяніў парадак адлюстравання публікацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула