БЕЛ Ł РУС

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 24% гадавых

1.04.2016 / 07:59

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 1 красавіка зніжана на 1 працэнтны пункт да 24% гадавых.

«Дзейнічаючы ў рамках пазначанай задачы па зніжэнні памеру рызыка-прэміі ў кошце крэдытаў і з улікам аналізу наяўных рызык, праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб зніжэнні з 1 красавіка памеру стаўкі рэфінансавання Нацбанка на 1 працэнтны пункт да 24% гадавых», - адзначылі спецыялісты.

Адначасова ў Беларусі зніжаецца нарматыў фонду абавязковых рэзерваў - на 0,5 адсоткавага пункта да 7,5%.

Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася 9 студзеня 2015 года. Тады яна была павялічана на 5 працэнтных пунктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула