БЕЛ Ł РУС

Жыхар Дзятлава крывёю намаляваў на дзвярах царквы пентаграму

1.04.2016 / 11:09

Крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» распачата ў дачыненні да 30-гадовага жыхара Дзятлава. Учора ноччу ён забраўся на тэрыторыю царквы ў райцэнтры і ўласнай крывёю намаляваў на дзвярах храма перагорнутую зорку ў замкнёным коле.

Зламысніка затрымалі. Як патлумачыў падазраваны, у Бога ён не верыць, а сатанінскія рытуалы самі па сабе яго прыцягваюць. Па словах аператыўнікаў, раней малады чалавек да адказнасці не прыцягваўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула