БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў за восем гадоў вырашыць праблему дзярждоўгу ЗША

3.04.2016 / 11:23

Nashaniva.com

Фота The Washington Post

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі паведаміў, што яму трэба восем гадоў для вырашэння праблемы дзяржаўнага доўгу ЗША. Пра гэта мільярдэр заявіў у інтэрв'ю The Washington Post.

Ён адзначыў, што ў першыя 100 дзён на пасадзе прэзідэнта ён знізіць падаткі і «перагледзіць ўмовы заключэння гандлёвых здзелак і ваенных пагадненьняў», уключаючы ролю ЗША ў НАТА.

Таксама ён дадаў, што зможа пазбавіцца ад дзярждоўгу ЗША ў $19 трлн за перыяд «больш як восем гадоў».

У артыкуле адзначаецца, што многія эканамісты лічаць выкананне гэтага абяцанні немагчымым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула