БЕЛ Ł РУС

Тры снарады, выпушчаныя ўдзельнікамі канфлікту ў Нагорным Карабаху, ўпалі на тэрыторыі Ірана

3.04.2016 / 19:24

Тры снарады, выпушчаныя ўдзельнікамі канфлікту ў Нагорным Карабаху вечарам 2 красавіка, упалі на тэрыторыю Ірана. Пра гэта заявіў намеснік губернатара іранскай правінцыі Усходні Азербайджан Саід Шабестары Хіябані.

Па словах намесніка губернатара, снарады трапілі на тэрыторыю непадалёк ад вёскі Хада-Аварым. Сярод мясцовага насельніцтва ніхто не пацярпеў, паведамляе агенцтва Tasnim. «На шчасце, іншых страт, акрамя невялікага пашкоджання апор ліній электраперадачы, якое прывяло да часовых перабояў з электраэнергіяй, не было», — распавёў ён.

Хіябані таксама адзначыў, што пасля інцыдэнту прадстаўнікі іранскай памежнай службы сустрэліся з афіцыйнымі прадстаўнікамі бакоў, якія ўдзельнічаюць у канфлікце ў Нагорным Карабаху. «Падчас сустрэчы абодва бакі канфлікту атрымалі сур'ёзныя афіцыйныя папярэджанні з боку пагранслужбы Ірана, і паабяцалі, што падобныя інцыдэнты не паўторацца», — сказаў чыноўнік, дадаўшы, што Іран заклікае абодва бакі быць стрыманымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула