БЕЛ Ł РУС

Першамаю ня будзе

25.04.2008 / 15:30

Nashaniva.com

Заяўнікам святкаваньня Дня працы адмоўлена — пакуль неафіцыйна — у правядзеньні Першамая ў парку 50‑годзьдзя Вялікай Кастрычніцкая рэвалюцыі.


Заяўнікам святкавання Дня працы адмоўлена — пакуль неафіцыйна — у правядзенні Першамая ў парку 50‑годдзя Вялікай Кастрычніцкая рэвалюцыі. Пра гэта Рацыі паведаміў лідэр Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.

Паводле Генадзя Фядыніча, аднаму з заяўнікаў — а ўсяго іх чатыры — прапанавалі правесці Першамай на плошчы Бангалор. «А вось я сваіх людзей на Бангалор не павяду», — сказаў прафсаюзны лідэр.

Бліжэйшым часам аргкамітэт будзе вырашаць, якім чынам адзначыць Дзень працы, калі ўсё ж Мінгарвыканкам дасць афіцыйную адмову.

Як стала вядома Рацыі, разглядаецца варыянт адсвяткаваць Першамай побач з афіцыйнай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, якія будуць адзначаць Дзень працыя ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Нагадаем, у гэтым годзе апазіцыя вырашыла адмовіцца ад правядзення традыцыйнага першамайскага шэсця і сабралася адзначыць Дзень працы культурна‑масавымі мерапрыемствамі ў парку 50‑годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Аргкамітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу суб’ектаў АДС, у праграме свята запланаваў не толькі выступы вядомых палітыкаў, але і творчых калектываў і спартовых каманд.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула