БЕЛ Ł РУС

Амэрыка, падобная да Беларусі

29.04.2006 / 02:14

Андрэй Расінскі

Фільм Клуні ў Менску.

Амэрыка, 1953 год. Сэнатар Маккарці абвясьціў паляваньне на камуністаў. Але тэлежурналіст Эдвард Мараў (Дэйвід Стрэтхэйрн) усумніўся, што ўсе вакол ворагі і «чырвоныя»...

«Дабранач і ўдачы» (Good Night, and Good Luck).

ЗША, 2005, чорна-белы, 90 хв.

Жанр: драма.

Адзнака: 6 (з 10).

Амэрыка, 1953 год. Сэнатар Маккарці абвясьціў паляваньне на камуністаў. Але тэлежурналіст Эдвард Мараў (Дэйвід Стрэтхэйрн) усумніўся, што ўсе вакол ворагі і «чырвоныя»...

Стылёвая рэжысэрская праца Джорджа Клуні, які таксама выступіў у адной з роляў. Чорна-белая аўра, вялізныя апараты першае тэлевізіі, наступ параноі — і змаганьне за праўду. Жыцьцё не зьяўляецца чорна-белым, людзі не падзяляюцца на «нашых» і «нянашых», і сьцвердзіць гэта — значыць, сьцьвердзіць свабоду й права на чалавечую годнасьць.

Амэрыка 50-х і падобная, і не падобная да Беларусі. Крыкі Маккарці і нават аблічча ягонае, злое і лысае, шмат скажуць беларускаму гледачу. Але амэрыканская абарона свабоды, незалежная тэлевізія й газэты выглядаюць досьведам фантастычным.

Карціна Клуні намякае на адміністрацыю Буша, але пасланьне створанае і для іншых краінаў.

Адточаная, як лепшыя фільмы нуар, геніяльная ў дробных жэстах і позірках, карціна можа здацца халаднаватаю. Але яна здольная пашырыць культурніцкі досьвед.

Сэансы ў менскай «Перамозе»:

24, 25 красакавіка — 14.40, 16.30.

26—30 красавіка — 14.20, 21.20.

Ільготны сэанс 29 красавіка а 14.20.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула