Стала вядома, калі ў Мінску адключаць ацяпленне
Ацяпленне ў адміністрацыйных будынках Мінска пачнуць адключаць 6 красавіка ў жылых дамах — 8 красавіка.
Фота Сяргея Гудзіліна
Пра гэта паведаміла в.а. начальніка ўпраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.
Дакладная дата адключэння ацяплення ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах і ўстановах сацыяльнага абслугоўвання будзе вядомая пазней.
У мінулым годзе ў сталіцы падача цяпла ў адміністрацыйныя будынкі была спыненая 14 красавіка. Ацяпленне ў жылым сектары пачалі адключаць 23 красавіка, у садках, школах, установах аховы здароўя - 24 красавіка.