Кіроўца пад Лёзнам збіў на краі праезнай часткі трох падлеткаў: адзін хлопец памёр
Недалёка ад гарадскога пасёлка Лёзна (Віцебская вобласць) кіроўца збіў трох юнакоў. Адзін з пацярпелых загінуў, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося 4 красавіка ў 20.15 на аўтадарозе Віцебск — мяжа Расійскай Федэрацыі: 39-гадовы жыхар Віцебска, кіроўца аднаго з ТАА, за рулём аўтамабіля «Івека» здзейсніў наезд на трох падлеткаў, якія ішлі па краі праезнай часткі.
У выніку аварыі 11-класнік адной з мясцовых школ ад атрыманых траўмаў памёр.
10-класнік гэтай жа школы і яшчэ адзін 16-гадовы хлопец, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі з відам на жыхарства, з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены бальніцу.
Усе пешаходы былі пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі. Вядзецца следства.