Газэтка дзеткам
У Палесьсі на балоце Цмок хаваецца ў чароце.
У Палесьсі на балоце
Цмок хаваецца ў чароце.
Зьеў бярозку на сьняданак,
Струшчыў дуб, як абаранак.
Праляцеў над вёскай цмок –
Пахаваліся, хто змог!
Толькі Яська не спужаўся
Ды на цмоку пакатаўся!