БЕЛ Ł РУС

Bуfly закрывае больш за трыццаць архіўных тарыфаў і перавядзе абанентаў на новыя

5.04.2016 / 13:10

Nashaniva.com

З 1 мая 2016 года інтэрнэт-правайдэр byfly спыніць падтрымку некалькіх дзясяткаў архіўных тарыфных планаў. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Змены закрануць абанентаў, якія выкарыстоўваюць тарыфы з улікам перадаплачанага трафіку, пагадзіннага доступу, а таксама безлімітныя тарыфы з нізкімі хуткасцямі доступу: 64/32, 256/128, 512/256, 768/384 і 1024/512.

Абанентам аператар прапануе самастойна выбраць новы тарыф. Зрабіць гэта можна анлайн у кабінеце карыстальніка або ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» да 1 мая.

Аплата за змену тарыфу спаганяцца не будзе, перабояў з доступам быць не павінна. Тыя, хто не зменіць архіўны тарыф на актуальнае, з 1 мая аўтаматычна пераключаць на тарыфны план «Дамасед старт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула