БЕЛ Ł РУС

Францыя вырашыла ўнесці Панаму ў чорны спіс афшораў

5.04.2016 / 18:44

Францыя прыняла рашэнне зноў унесці Панаму ў спіс «падатковых гаваняў» і краін, якія прадастаўляюць падатковыя льготы замежнікам.

Пра гэта заявіў міністр фінансаў Францыі Мішэль Сапэн, паведамляе Le Figaro.

«Францыя вырашыла ўнесці Панаму ў спіс краін, з якімі мы не супрацоўнічаем, з усімі наступствамі для тых, хто мае з ёй пагадненні», — сказаў ён.

Сапэн дадаў, што Францыя памылкова лічыла Панаму краінай, здольнай «прытрымлівацца асноўных міжнародных прынцыпаў».

Раней прэзідэнт Францыі паабяцаў, што следчыя органы будуць расследаваць інфармацыю адносна падатковых махлярстваў з дакументамі Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca, калі яны будуць тычыцца французскіх грамадзян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула