БЕЛ Ł РУС

Лявон Вольскі: «Гэты альбом абавязкова будзе»

6.04.2016 / 15:22

Nashaniva.com

Смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага. Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона давесці справу да лагічнага фіналу.

«Краўдфандынг — адзін з апошніх праектаў Анечкі. Яна нават чула частку песень з будучага дыска, — кажа Вольскі. — Мы мусілі запусціць кампанію на некалькі тыдняў раней, але пакуль дарабілі сайт, пакуль вырашылі ўсе тэхнічныя пытанні, Анечка акурат патрапіла ў лякарню. Менавіта праз тое, што гэта праект, над якім яна працавала даволі доўга, які яна вельмі хацела здзейсніць, мы вырашылі нічога не спыняць… Прыняць тое, што здарылася з ёй вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне зараз складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе».

Дыск мае стаць працягам паспяховага альбома «Грамадазнаўства» (2014). Як і першая частка, ён будзе запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадзюсарам Снорэ Бергерудам. На гэты момант сабрана 60% неабходных сродкаў. Зрабіць свой унёсак можна праз сайт lavonvolski.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула