БЕЛ Ł РУС

Учора ў Беларусі было да +26,2 градуса

7.04.2016 / 9:52

Новы тэмпературны рэкорд дня устаноўлены ў Беларусі 6 красавіка.

На метэастанцыі «Палеская» ў Брэсцкай вобласці паветра прагрэлася да 26,2 градуса цяпла. Ранейшы максімум — 23,7 градуса — быў зафіксаваны ў 1946 годзе ў Васілевічах (тады Палеская, цяпер Гомельская вобласць).

На «Палескай» рэкорд складаў да гэтага 19 градусаў (6 красавіка 1985 года). У тройку самых цёплых месцаў ўвайшлі таксама Пінск (Брэсцкая вобласць) — 25,9 градуса (рэкорд быў роўны 22 градусы, зарэгістраваны ў 1946 годзе) і Жыткавічы (Гомельская вобласць) — 25,8 (23 градусы таксама ў 1946 годзе).

У абласных цэнтрах рэкорды дня выстаялі, а ў Мінску рэкорд абнавіўся — 21,4 градуса пры прагнозе 17—19 (было 20,6 у 1946 годзе).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула