БЕЛ Ł РУС

Музей Быкава ў Ждановічах шукае супрацоўніка

7.04.2016 / 10:34

Nashaniva.com

Пасаду наглядчыка ў Музеі Васіля Быкава ў Ждановічах прапануе Музей гісторыі беларускай літаратуры.

У абавязкі супрацоўніка ўваходзіць забеспячэнне захаванасці экспанатаў ад пашкоджання i крадзяжу, падтрыманне чысціні ў экспазіцыйных залах і на тэрыторыі, а таксама кантроль за выкананне наведвальнікамі правілаў паводзінаў у музеі і рэжыму працы.

Патрабаванняў да кандыдата няшмат: агульная сярэдняя адукацыя і спецыяльная падрыхтоўка. Заробак абяцаюць невялікі — ад 2 млн 300 тысяч.

Тэлефон музея: (017) 334-72-61.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула