БЕЛ Ł РУС

Звольнены на дыскрэдытуючых падставах міліцыянер быў прыняты на пасаду кіраўніка ў Брагіне

7.04.2016 / 12:13

Пракуратура Брагінскага раёна падчас праверкі ў КЖУП «Брагінскае» выявіла парушэнне патрабаванняў дэкрэта № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».

Устаноўлена, што ў лістападзе 2015 года ў КЖУП «Брагінскае» на пасаду намесніка дырэктара быў прызначаны грамадзянін, які прыблізна за два месяцы да гэтага быў звольнены з АУС Хойніцкага райвыканкама на дыскрэдытуючых падставах, паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Таццяна Роднева.

Паводле яе слоў, з парушэннем патрабаванняў дэкрэта № 5 гэты грамадзянін, звольнены на дыскрэдытуючых падставах, пры прызначэнні на пасаду кіраўніка ў арганізацыю дзяржаўнай формы ўласнасці не прайшоў працэдуру ўзгаднення са старшынёй Брагінскага райвыканкама.

Паводле вынікаў праверкі пракурор раёна накіраваў дырэктару КЖУП «Брагінскае» прадпісанне аб неадкладнай ліквідацыі выяўленых парушэнняў з патрабаваннем скасаваць кантракт і звольніць гэтую асобу, што прадугледжана п. 10 дэкрэта № 5.

Згодна з загадам дырэктара ад 4 красавіка мужчына звольнены з КЖУП «Брагінскае» у сувязі з парушэннем устаноўленых правіл прыёму на працу.

Падчас праверкі выяўленыя і іншыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства, у сувязі з чым пракурорам раёна ўнесеная дакладная запіска на адрас старшыні Брагінскага райвыканкама, у тым ліку з патрабаваннем аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці дырэктара КЖУП «Брагінскае» за невыкананне норм дэкрэта № 5, дадалі ў пракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула