БЕЛ Ł РУС

Расійскія турысты застануцца без Турцыі і Егіпта да канца 2016 года

7.04.2016 / 12:52

AP

Турцыя і Егіпет не будуць адкрыты для расійскіх турыстаў да канца 2016 года, паведаміў намеснік кіраўніка Растурызму Раман Скорый.

«Вялікабрытанія і шэраг еўрапейскіх краін таксама пакуль не спяшаюцца аднаўляць авіязносіны з Егіптам. Бяспека — гэта галоўная праблема, пытанне нумар адзін», — сказаў Скорый, каментуючы сітуацыю з паездкамі ў Егіпет.

Прычыны, па якіх не варта чакаць хуткага зняцця забароны на арганізаваныя туры ў Турцыю, намеснік кіраўніка Растурызму тлумачыць не захацеў.

***

Расія перапыніла авіязносіны з Егіптам пасля таго, як у кастрычніку 2015 года на Сінайскім паўвостраве разбіўся самалёт A320 з турыстамі з РФ на борце. Прычынай крушэння самалёта, як абвясціла ФСБ, стаў выбух на борце.

Арганізаваныя туры ў Турцыю сталі пад забаронай пасля таго, як турэцкія ВПС у лістападзе 2015 года збілі расійскі самалёт Су-24, які ўдзельнічаў у аперацыі ў Сірыі. 

У СМІ неаднаразова з'яўляліся паведамленні аб тым, што Расія гатовая аднавіць авіязносіны з Егіптам, аднак афіцыйныя асобы гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Да забароны Егіпет і Турцыя былі самымі папулярнымі замежнымі напрамкамі у расейскіх турыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула