БЕЛ Ł РУС

Ільготу па пенсійным узросце для работнікаў шкодных вытворчасцей захаваюць

7.04.2016 / 17:49

Ільгота па пенсійным узросце для работнікаў на шкодных вытворчасцях будзе захаваная, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час гутаркі з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага аўтамабільнага завода.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пенсійны ўзрост для работнікаў на шкодных вытворчасцях будзе паступова павышацца, як і для іншых катэгорый, але разбежка будзе захавана. «Вы гэту льготу будзеце мець», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці шмат супрацоўнікаў МАЗа працуюць у шкодных умовах. Ён праінфармаваў, што сёння абмяркоўвалася ў тым ліку мадэрнізацыя ліцейнай вытворчасці для паляпшэння ўмоў працы рабочых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула