БЕЛ Ł РУС

У сеціве з'явіўся першы тызер фільма «Зорныя войны: Ізгой»

7.04.2016 / 17:54

Nashaniva.com

Сёння ў інтэрнэце быў прадстаўлены першы тызер фільма «Зорныя войны: Ізгой», які з'яўляецца першым спін-офам легендарнай сагі.

У новай стужцы будзе распавядацца пра падзеі, якія адбыліся ў перыяд паміж трэцім і чацвёртым эпізодамі. Сюжэт карціны будзе пабудаваны вакол паўстанцаў, якія плануюць выкрасці чарцяжы «Зоркі смерці».

Прэм'ера новай стужкі намечаная на снежань бягучага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула