БЕЛ Ł РУС

Суд пакінуў без змены прысуд асуджанаму за забойства гандбаліста Лукашука

8.04.2016 / 11:25

Раман Лукашук

Мінскі гарадскі суд пакінуў без змены прысуд у дачыненні да Максіма Урубухава, які абвінавачваецца ў ненаўмысным забойстве гульца гандбольнага клуба «СКА-Мінск» і члена зборнай Беларусі па гандболе Рамана Лукашука.

Ураджэнец Барысава 1988 года нараджэння Максім Урубухаў быў прызнаны вінаватым у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, здзейсненага з хуліганскіх матываў і што прывяло да смерці пацярпелага па неасцярожнасці, па ч.3 арт.147 КК Беларусі і асуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2015 годзе суд Маскоўскага раёна Мінска вынес барысаўчаніну такі ж прысуд, аднак пазней Вярхоўны суд накіраваў справу на перагляд.

Раніцай 7 верасня 2014 года каля аднаго са сталічных клубаў завязалася бойка. Спартсмен атрымаў цяжкую траўму пазваночніка і быў шпіталізаваны. Гандбаліст памёр у бальніцы 14 верасня 2014 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула