БЕЛ Ł РУС

На Мінскім заводзе шасцерняў адбыўся пажар

8.04.2016 / 11:57

У ААТ «Мінскі завод шасцерняў» адбыўся пажар, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Паведамленне пра інцыдэнт на тэрыторыі прадпрыемства паступіла раніцай 8 красавіка. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, з пераходнай галерэі паміж кавальскім і механічным цэхамі ішоў дым моцнай канцэнтрацыі. Высветлілася, што адбылося загаранне макулатуры ў дапаможным памяшканні на плошчы 30 кв.м і транспарцёрнай стужкі ў пераходнай галерэі.

Супрацоўнікі МНС ліквідавалі агонь. Абышлося без пацярпелых, эвакуацыя яшчэ не праводзiлася.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з разгляданых версій — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула