БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сабраўся ў Манголію

8.04.2016 / 12:11

president.gov.by

Восенню 2016 года плануецца першы афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію, паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі 8 красавіка на сустрэчы з дэлегацыяй Арганізацыі міру і сяброўства Манголіі на чале з яе прэзідэнтам Дэлэгійнам Загджавам.

«Зараз ідзе падрыхтоўка да візіту. Думаецца, што да гэтага часу разам з вамі зможам ўнесці адпаведныя прапановы, каб напоўніць гэты візіт практычным зместам: падпісаннем пагадненняў у сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — сказаў Гумінскі.

Адзначым, што, нягледзячы на ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй ў 1992 годзе, да цяперашняга часу візіты на вышэйшым узроўні, а таксама на ўзроўні парламенцкіх дэлегацый паміж краінамі не ажыццяўляліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула