БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Мінску пройдуць беатыфікацыйныя ўрачыстасці ў гонар будаўніка Чырвонага касцёла Эдварда Вайніловіча

10.04.2016 / 09:04

10 красавіка ў мінскім касцёле св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пачнецца беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча. 

Эдвард Вайніловіч — грамадска-палітычны, культурны дзеяч і дабрачынца пачатку ХХ стагоддзя. Свядомы беларус, эрудыт, гаспадарнік, арганізатар і рэфарматар, палітык і мысліцель, які нарадзіўся ў 1847 годзе ў Савічах, а памёр у 1928 годзе ў Быдгашчы. Некалькі гадоў таму труна з целам была вернутая ў Мінск.

Вядомы таксама як фундатар касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску. Дапамагаў у будаўніцтве святыняў розных канфесій у Беларусі: каталіцкіх, праваслаўных, яўрэйскіх і мусульманскіх, спрыяючы духоўнаму і культурнаму адраджэнню грамадства.

Урачыстасці пачнуцца а 11-й гадзіне.

А 11-й пройдзе св. Імша. А 12-й — пачнецца ўрачыстая сесія з нагоды беатыфікацыйнага працэсу, у якой возьме ўдзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У праграме: — інфармацыя канцлера курыі кс. Дзмітрыя Пухальскага аб прызначэнні беатыфікацыйнага трыбуналу;

— уручэнне дэкрэтаў членам трыбуналу, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч;

— слова падзякі ксяндза дэкана Уладзіслава Завальнюка, пробашча парафіі Свв. Сымона і Алены;

— слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які чытае ліст арцыбіскупа Кракаўскага кардынала Станіслава Дзівіша; малітва аб беатыфікацыі; бласлаўленне, 

— працэсія да месца пахавання Эдварда Вайніловіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула