БЕЛ Ł РУС

Егіпет аддаў Саудаўскай Аравіі дзве выспы

10.04.2016 / 13:45

Nashaniva.com

Егіпет і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб дэлімітацыі марской мяжы паміж дзяржавамі, у адпаведнасці з якім спрэчныя выспы Тыран і Санафір у Чырвоным моры, што знаходзіліся пад кіраваннем Каіра, адышлі Эр-Рыяду.

«Выспы афіцыйна ўключаныя ў тэрытарыяльныя воды Саудаўскай Аравіі», — гаворыцца ў апублікаванай у суботу ўвечары заяве ўрада Егіпта, паведамляе ТАСС.

Згодна з камюніке кабінета міністраў, такі крок «дазволіць абодвум бакам атрымаць выгаду з выключнай эканамічнай зоны».

Падпісаны дакумент павінен быць яшчэ ратыфікаваны парламентам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула