БЕЛ Ł РУС

Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд

28.04.2008 / 14:01

Nashaniva.com

Салідарнасьць са Свабодай.

28 красавіка прадпрымальнік накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.

28‑га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.

Адвакат Вера Страмкоўская пералічыла аргумэнты на карысьць адмены прысуду:

«Па‑першае, суд ўлічыў толькі паказаньні сьведак з боку абвінавачаньня. Не ўлічаны таксама цялесныя пашкоджаньні, якія былі ў Сяргея Парсюкевіча, нават не далучаныя да матэрыялаў справы ягоныя рэчы ў крыві, ім не дадзеная судовая ацэнка. І нарэшце, блыталіся ў паказаньнях сьведкі абвінавачаньня, у іх былі вялікія супярэчлівасьці».

Напярэдадні Сяргея Парсюкевіча перавялі ў камэру, якая знаходзіцца ў падвале і ня мае вокнаў.

«Яму там вельмі цяжка дыхаць, бо не хапае сьвежага паветра. У яго рэгулярныя прыступы астмы. Трэба патрабаваць, каб яго паклалі ў шпіталь», ‑‑ паведаміла Вера Страмкоўская.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула