БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч выступіць у Оксфардзе

28.04.2008 / 17:13

Nashaniva.com

Учора, адразу пасля прыезду ў Брытанію, Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу з 11 беларускімі студэнтамі, навучэнцамі Оксфарду.


Фота Ю. Дарашкевіч

У Брытаніі абмяркуюць поспехі і няўдачы грамадзянскай супольнасці ў працэсе дэмакратызацыі.

Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выступіць перад студэнтамі каледжа Св. Антонія пры Оксфардскім універсітэце, а таксама прыме ўдзел у круглым стале, прысвечаным ролі грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных трансфармацыях у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Выступ Аляксандра Мілінкевіча і круглы стол арганізаваныя Цэнтрам Еўрапейскіх даследаванняў пры Оксфардскім універсітэце. Весці мерапрыемства будзе Джон Лойд — дырэктар Ройтэрскага інстытута журналістыкі (The Reuters Institute for the Study of Journalism).

На круглым стале запланаваныя дыскусіі пра тое, якім чынам заходнія дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі могуць паспрыяць дэмакратычным трансфармацыям ў постсавецкіх краінах, чаму «каляровыя рэвалюцыі» прыводзяць да розных вынікаў, ад чаго залежыць стабільнасць новых дэмакратый у краінах былога сацлагеру.

Акрамя Аляксандра Мілінкевіча з дакладамі выступяць таксама Фiлiп Дзiмiтраў (былы прэм’ер‑мiнiстр Баўгарыі) і Марцiн Бутара (былы дысiдэнт, ранейшы пасол Славакіі ў ЗША)

Учора, адразу пасля прыезду ў Брытанію, Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу з 11 беларускімі студэнтамі, навучэнцамі Оксфарду.

Прэс-служба Руху "За свабоду"

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула