БЕЛ Ł РУС

Расійскі рубель узняўся да 301,5 беларускага рубля

13.04.2016 / 12:53

Nashaniva.com

На таргах на БВФБ у Мінску 13 красавіка курс даляра ЗША знізіўся на 15 рублёў да 19 849 беларускіх.

Еўра апусціўся на 170 рублёў да 22 536.

А вось расійскі рубель устанавіў чарговы максімум, прабіўшы планку ў 300 беларускіх. Яго курс — 301,52 (+2,07).

Апошнія дні моцна ўмацаваўся расійскі рубель на таргах у Маскве. Даляр таргуецца па стане 12:49 па 65,36 расійскага, еўра — 73,99.

Цана бараля нафты Brent вагаецца ў раёне 44 даляраў (па стане на 12:51 — 44,23 даляра)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула