БЕЛ Ł РУС

На чацвер таксама прагназуюць месцамі моцныя дажджы

13.04.2016 / 11:37

У асобных раёнах краіны 14 красавіка чакаюцца навальніцы, ноччу месцамі па ўсходзе моцныя дажджы.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, па паўночным усходзе днём з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4—10 градусаў, днём — ад 6 да 13 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 18.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула