БЕЛ Ł РУС

Статкевіч: Кангрэс дэмакратычных сіл адбудзецца ў любым выпадку

14.04.2016 / 7:56

Кангрэс дэмакратычных сіл, правядзенне якога запланавана на 14 або 15 мая, адбудзецца ў любым выпадку. Пра гэта БелаПАН заявіў адзін з членаў аргкамітэта, экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Мікалай Статкевіч.

Паводле яго слоў, ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць аб арэндзе памяшкання для правядзення кангрэса. «Памяшканне ў адным месцы пацвердзілі, але там яшчэ будуць узгадняць», — адзначыў палітык, не стаўшы пакуль раскрываць магчымае месца правядзення кангрэса.

«Але кангрэс дэмсілаў адбудзецца ў любым выпадку, нават калі не дадуць памяшкання. Знойдзем, дзе яго правесці, бо гэта мерапрыемства неабходна Беларусі», — падкрэсліў Статкевіч.

Палітык таксама паведаміў, што члены аргкамітэта па правядзенні кангрэса цяпер абмяркоўваюць дакументы, якія будуць вынесены на разгляд яго дэлегатаў, у тым ліку варыянт фарміравання адзінага спіса кандыдатаў, а таксама працягваюць паездкі па рэгіёнах.

Правядзенне кангрэса дэмсіл з мэтай кансалідацыі апазіцыі ініцыявала 17 снежня 2015 года група вядомых грамадскіх дзеячаў. На наступны дзень Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі пра стварэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы кангрэса. Цяпер акрамя іх у склад аргкамітэта ўваходзяць Дзмітрый Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула