БЕЛ Ł РУС

19 красавіка — лекцыя Уладзіміра Мацкевіча «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі»

14.04.2016 / 9:53

Nashaniva.com

ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). 18.30.

У межах цыклу публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», арганізаваных Лятучым ўніверсітэтам і Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі, 19 красавіка філосаф Уладзімір Мацкевіч аразважае на тэму «Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі»

Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй?

Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі?

Што павінна стаць аб'ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай?

Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?

Гэтым цыклам лекцый і дыскусій арганізатары працягваюць тэму «мыслення пра будучыню», якую пачалі абмяркоўваць на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.

Зыходзячы з аналізу сучаснага стану беларускага грамадства, дзе пераважаюць папулісцкія і прагматычныя тэндэнцыі, абывацельская свядомасць і адсутнасць выразнага бачання будучыні і далёкіх перспектыў развіцця Беларусі, мы імкнемся стварыць прастору «мыслення пра будучыню», якая б задавала сумеснае ўяўленне сябе і сваёй будучыні. Бо менавіта праз гэта фармуецца наша ідэнтычнасць, задаецца матывацыя нашых дзеянняў як грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца арыенціры нашага самавызначэння ў бліжэйшым часе.

Разам з прамоўцамі цыкла мы напаўняем прастору новымі ідэямі, канцэптамі, перспектыўнымі вобразамі будучыні, якія прапануюць нам сучасная філасофія, культура, новыя тэхналогіі, сацыяльнасць. Праз авалоданне сучаснымі метадалагічнымі і тэарытычнымі распрацоўкамі, праз рэфлексію і аналіз уласна мыслення пра будучыню, нашых здольнасцяў і межаў вучымся працаваць з гэтай прасторай.

Уваход на ўсе лекцыі вольны!

За анонсамі наступных лекцый можна сачыць на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула