БЕЛ Ł РУС

Мадура пераводзіць краіну ў іншы часавы пояс

15.04.2016 / 08:00

Жанчын Мадура папрасіў меней карыстацца фенам.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў пра планы перавесці краіну ў іншы часавы пояс дзеля эканоміі электраэнергіі на фоне негатыўных змяненняў клімату, выкліканых феноменам Эль-Ніньё. Пра гэта паведамляе Noticias24.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ён у найбліжэйшыя дні растлумачыць, як менавіта гэта мяркуецца рэалізаваць. «Гэта простая мера, якая дасць нам значную эканомію сродкаў», — адзначыў ён.

«Мы жывём у перыяд, калі клімат рэзка мяняецца, і мы павінны адаптавацца да зменаў», — дадаў прэзідэнт.

Раней Мадура скараціў колькасць рабочых дзён у тыдзень з пяці да чатырох. У красавіку і маі пятніцы будуць непрацоўнымі. Гэта стала адной з мер 60-дзённага плана, накіраванага на барацьбу з засухай.

***

У Венесуэле, якая амаль на 70% залежыць ад гідраэлектрастанцый, з-за засухі ўпала выпрацоўка энергіі. Краіне даводзіцца эканоміць: гандлёвым цэнтрам загадана самім выпрацоўваць энергію, кінатэатры вымушаныя закрывацца раней, жанчын Нікалас Мадура папрасіў менш карыстацца фенам. Акрамя таго, у краіне ўвялі дадатковы выходны. Пятніца будзе непрацоўным днём да канца мая.

***

У 2007 годзе прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес увёў у Венесуэле ўнікальны час. Цяпер ён адрозніваецца ад Грынвіцкага (GMT) на 4:30 у меншы бок. Такога часу больш няма нідзе ў свеце, хоць і ёсць краіны, дзе час адрозніваецца на некратную гадзіне велічыню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула