БЕЛ Ł РУС

«Ліверпуль» з боем прарваўся ў паўфінал Лігі Еўропы

15.04.2016 / 8:10

Nashaniva.com

У ноч на пятніцу вызначыліся ўсе паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы

Эмацыйны Юрген Клоп, telegraph.co.uk

Найбольшую цікавасць выклікаў матч «Ліверпуль» — «Барусія». Англійскі клуб трэніруе былы шэф «Барусіі» Юрген Клоп.

«Ліверпуль» вырваў перамогу з лікам 4:3, саступаючы падчас гульні 0:2 і 1:3 (першы матч 1:1).

У паўфіналы выйшлі таксама данецкі (ці ўжо львоўскі) «Шахцёр» (які разграміў учора «Брагу» 4:0), «Вільярэал» (перамога над «Спартай» 2:1 і 4:2) і «Севілья», якая ў серыі пенальці выйграла ў баскскага «Атлетыка».

Лёсаванне паўфіналаў, як і паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў, пройдзе сёння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула