БЕЛ Ł РУС

Пры пажары ў цэнтры Мінска загінулі 100-гадовая жанчына і яе 66-я гадовая дачка

15.04.2016 / 10:00

Пры пажары ў кватэры на праспекце Пераможцаў загінулі 100-гадовая жанчына і яе 66-гадовая дачка. Пра гэта распавёў прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі.

Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС 14 красавіка, каля 20.10, — гарэла кватэра на трэцім паверсе васьміпавярховага жылога дома на праспекце Пераможцаў.

Ратавальнікі пабачылі пажар у адным з пакояў. У іншым пакоі яны знайшлі гаспадыню кватэры і яе дачку. Пацярпелымі адразу ж заняліся медыкі, але пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў была канстатавана смерць жанчын.

Віталь Дэмбоўскі таксама распавёў, што гаспадыні кватэры некалькі дзён таму споўнілася 100 гадоў, а яе дачка адсвяткавала 66-годдзе ў дзень пажару, 14 красавіка.

«У кватэры быў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Прыбор не пачаў працаваць: у ім не было батарэйкі», — адзначылі ў МНС.

Разгляданая версія прычыны пажару - кароткае замыканне электраправодкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула