БЕЛ Ł РУС

Невядомы скраў арэлі з дзіцячай пляцоўкі ў Салігорску

15.04.2016 / 10:48

БелТА

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў па гэтым факце крымінальную справу па ч.1 арт.205 КК «Крадзеж» пасля праверкі, якую праводзіў крымінальны вышук.

«Справа распачата ў дачыненні да неўстаноўленага злачынцы, які з дзіцячай пляцоўкі ў двары дома №40 на вуліцы Казлова скраў дзіцячыя арэлі», — растлумачылі ва УУС.

Выкрадальніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула