БЕЛ Ł РУС

У Бруселі прайшоў марш супраць тэрору

17.04.2016 / 18:19

У нядзелю днём у сталіцы Бельгіі некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у маршы «Супраць нянавісці і тэрору». Яго мэта, па словах арганізатараў — паказаць адзінства краіны і разнастайнасць нацый, якія пражываюць у ёй і жадаюць жыць у міры.

Амаль месяц таму ў аэрапорце і метро Бруселя былі здзейсненыя тэракты, у якіх загінулі 32 чалавекі. Адказнасць ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Тыя, хто перажыў гэтыя напады, а таксама сваякі загінулых разам з медпрацаўнікамі і супрацоўнікамі аэрапорта, якія аказвалі першую дапамогу пацярпелым, узначалілі працэсію. Больш за 50 чалавек, пацярпелых пры выбухах, па-ранейшаму застаюцца ў шпіталях.

Цяперашні марш удалося правесці толькі з другой спробы, бо намечанае на канец сакавіка шэсце было адменена з-за пагрозы бяспекі і недахопу паліцэйскіх сіл для забеспячэння парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула