БЕЛ Ł РУС

У Мазыры ў ДТЗ пацярпеў матацыкліст-бяспраўнік, які 17 разоў прыцягваўся за парушэнні ПДР

18.04.2016 / 17:31

У Мазыры 18 красавіка адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля «БМВ 316» і матацыкла «Сузукі».

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, кіроўца «БМВ» 1957 года нараджэння, рухаючыся па вуліцы Міра, пры павароце на бульвар Юнацтва сутыкнуўся з матацыклам «Сузукі», які рухаўся насустрач. Матацыкл быў без нумарнога знака, ім кіраваў 29-гадовы мужчына, які пазбаўлены пасведчання вадзіцеля да 2023 за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, паўторна на працягу года. Усяго ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху 17 разоў, з іх чатыры — за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення.

У выніку здарэння кіроўца матацыкла атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула