БЕЛ Ł РУС

Чыста англійскі фінал

29.04.2008 / 23:55

Nashaniva.com

«Манчэстар Юнайтэд» перамог «Барсэлёну», і ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць дзьве англійскія каманды.


«Манчэстар Юнайтэд» перамог «Барсэлёну», і ў фінале Лігі чэмпіёнаў упершыню згуляюць каманды, што прадстаўляюць Англію.

У аўторак прайшоў паўторны двубой паміж «Манчэстарам Юнайтэд» і «Барсэлёнай».

На родным стадыёне (Олд Трафард) МЮ выйграў 1:0 (першы матч – 0:0). Адзіны гол забіў на 14-й хвіліне матчу Пол Скоўлз.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што другі фіналіст вызначыцца ў сераду ўвечары, фінал Лігі чэмпіёнаў будзе выключна англійскім. Бо ў другім паўфінале гуляюць «Чэлсі» і «Лівэрпуль». Дарэчы, у першай гульні гэтых супернікаў на Энфілд Роўд была зафіксавана нічыя 1:1.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 21 траўня ў Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула