БЕЛ Ł РУС

Памёр вучоны, які вынайшаў таблеткі ЛСД

30.04.2008 / 12:24

Nashaniva.com

Альбэрт Хофман пражыў 102 гады.


Фота newsru.com

Швайцарскі хімік Альбэрт Хофман памёр у сваім доме ў Базэлі.

Сьмерць наступіла ад сардэчнага прыпадку. Хофман сінтэзаваў ЛСД (дыэтыламіду лізэргінавай кіслаты) у 1938 г., але вынайсьці эфэкт наркотыка удалося толькі праз пяць гадоў, калі ён выпадкова прыняў невялікую дозу.

Цікава, што ў г.зв.сьпісе сотні жывых геніяў, які быў апублікаваны на падставе апытаньня, праведзенага летась у Вялікабрытаніі, Альбэрт Хофман заняў першае месца.

Эхо Москвы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула