БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У баевікоў, якія вярнуліся з Данбаса, рукі свярбяць, каб у чарговы раз нешта ўзарваць

21.04.2016 / 13:15

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка адказвае ў Палаце прадстаўнікоў на пытанні дэпутатаў. Закрануў ён і пытанне беларусаў, што ваююць ва Украіне, паведамляе Еўрарадыё.

«Мы гатовыя на любыя мерапрыемствы ў імя супрацьстаяння тэрарызму. У тым ліку, каб супрацьстаяць баявікам з Данбаса. Расія нас крытыкуе, што мы пераследуем апалчэнцаў. Украіна нас папракае за тое, што мы прыцягваем да адказнасці тых, хто ваяваў на баку Кіева. Але нас не трэба папракаць. Мы прыцягваем і адных, і другіх. Страшна, што там рыхтуюцца баевікі, якія могуць прымяніць свае веды, у тым ліку і ў Беларусі. Але ў нас ёсць годныя падраздзяленні, і мы жартаваць не будзем. Мы не настолькі вялікія дэмакраты, як у Нарвегіі. Брэйвік звярнуўся ў суд і выйграў 40 тысяч даляраў… А камера ў яго як кватэра», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула