БЕЛ Ł РУС

Старшыня калгаса выганяў намесніка з нарады, а пасля скінуў з крэсла

22.04.2016 / 17:48

Nashaniva.com

У Іўеўскім раёне старшыня аднаго з мясцовых калгасаў ужыў гвалт да свайго намесніка, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Рознагалоссі ў кіруючым складзе сельгасарганізацыі ўзніклі ў час планёркі на глебе розных падыходаў у вырашэнні надзённых пытанняў. Адстойваючы сваё бачанне, на правах начальства кіраўнік СВК у жорсткай форме запатрабаваў ад падначаленага пакінуць залу пасяджэнняў, а калі той адмовіўся, спаслаўшыся на адсутнасць адзінай пазіцыі, не пагрэбаваў моцным слоўцам. Праз нейкі час, з-за таго, што вербальна мэты дасягнуць не ўдалося, старшыня падышоў да свайго намесніка і скінуў яго з крэсла.

У выніку ў пацярпелага было вывіхнутае плячо, і яму прыйшлося звярнуцца ў медустанову. Адтуль паведамленне аб крымінальным характары атрыманай траўмы паступіла ў мясцовы орган унутраных спраў.

Крымінальная справа распачатая па ч.3 арт.426 КК РБ «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула